У Брэсце вецер валіў дрэвы і перакульваў гандлёвыя палаткі. Фота

Брэст у другой палове дня панядзелка, 13 красавіка, атакавала сапраўдная бура. Моцныя парывы ветру вырывалі з зямлі дрэвы з карэннем. Некаторыя з іх пападалі на аўтамабілі, прыпаркаваныя побач. У мікрараёне "Усход" вецер літаральна знёс гандлёвыя палаткі каля рынку "Юбілейны". У горадзе назіраліся кароткачасовыя перабоі з электраэнергіяй.

Як распавёў Еўрарадыё прэс-сакратар абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машкоў, паведамленні аб наступствах моцнага ветру прыходзяць з усіх канцоў горада.

Машкоў: "Інфармацыя яшчэ збіраецца. На дадзены момант па горадзе Брэсце ў нас 35 паведамленняў, пераважна аб дрэвах, якія ўпалі. Ёсць пашкоджаныя ад іх аўтамабілі. Самае галоўнае, што інфармацыі пра пацярпелых людзей пакуль няма".

Вецер у Брэсце дасягаў хуткасці 20 метраў за секунду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі