Наступствы вайны: якімі яны будуць для Беларусі — эфір з Мацукевічам

Павел Мацукевіч / Еўрарадыё
Павел Мацукевіч / Еўрарадыё

У 2022 годзе Беларусь стала суагрэсарам у вайне Расіі супраць Украіны, прахадным дваром для расійскіх войскаў і памочнікам расійскіх акупантаў ва ўсім: ад лагістычнага суправаджэння і лекавання параненых да ідэалагічнай патрымкі і пераследу нязгодных з вайной. Сёння ў Беларусі быць супраць вайны і патрымліваць ахвяру ваеннай агрэсіі — значыць быць кандыдатам у палітвязні. Гэта прывяло да ўвядзення Захадам у дачыненні да Беларусі санкцый. А ўсё гэта разам — па пашырэння рэпрэсій унутры краіны.

Наступствы для Беларусі вайны Расіі супраць Украіны: якія з іх мы ўжо бачым, а якіх варта чакаць? Як ацэньвае вынік дзейнасці цягам 2022 года Святланы Ціханоўскай, Пераходнага кабінета і… а што рабілі астатнія актары палітычнага поля? Ці чакаць, што і ў 2023 годзе рэжым будзе закручваць гайкі і калі “сарве разьбу”? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае старшы даследчык Цэнтра новых ідэй Павел Мацукевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі