NATO накіруе двух экспертаў у Беларусь для назірання за вучэннямі “Захад-2017”

NATO накіруе двух экспертаў у Беларусь для назірання за вучэннямі “Захад-2017”

NATO накіруе двух экспертаў у Беларусь для назірання за беларуска-расійскімі вучэннямі “Захад-2017”. Яны скарысталіся запрашэннямі ад нашай краіны і Расіі.

“Беларусь і Расія запрасілі ваенных прадстаўнікоў наведаць адкрытыя для наведвання дні на іх тэрыторыях падчас правядзення вучэнняў “Захад-2017”, — цытуе словы афіцыйнага прадстаўніка NATO Оана Лунгеску РІА “Новости”. — NATO накіруе дваіх экспертаў на адкрытыя для наведвання дні ў Беларусь. NATO вывучыла запрашэнне Расіі, мы накіруем аднаго эксперта на яе адкрыты для наведвання дзень”.

Як вядома, сумесныя беларуска-расійскія стратэгічныя вучэнні “Захад-2017” распачнуцца ў Беларусі 14 верасня і працягнуцца да 20 верасня. У іх возьмуць удзел 7,2 тысячы беларускіх вайскоўцаў і 5,5 тысячы расійскіх. Плануецца задзейнічаць каля 70 верталётаў і самалётаў, каля 250 танкаў, каля 200 гармат, мінамётаў і сістэм залпавага агню.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі