Наўздагон: да чаго нас рыхтуе праўладная сацыялогія?
Пасля працяглага маўчання нечакана ажывіліся праўладныя і блізкія да рэжыму сацыялагічныя інстытуцыі — вырашана было правесці адразу некалькі сацыялагічных апытанняў. І па адным з іх ужо нават сталі вядомыя вынікі. Вы здзівіцеся, але лічбы гэтыя сведчаць аб падтрымцы беларусамі ініцыятыў беларускага рэжыму. Да прыкладу, правядзення канстытуцыйнага рэферэндуму.
Ці варта давяраць вынікам апытання, праведзенага праўладнымі сацыёлагамі? Ці можна па агучаных выніках зразумець стаўленне беларусаў да рэферэндуму? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кандыдат сацыялагічных навук, старшы эксперт “Цэнтра новых ідэй”, праграмны дырэктар адукацыйнай ініцыятывы “Беларуская акадэмія”, экс-дырэктар Інстытута сацыялогіі Акадэміі навук Беларусі Генадзь Коршунаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.