Навадворская аб прэміі Гавела для Бяляцкага: Еўропа выкупляе сваю віну

У каментары Радыё "Свабода" Валерыя Навадворская заявіла, што гэта справядлівая ўзнагарода. "Гэтай прэміяй Савет Еўропы ў пэўным сэнсе выкупляе сваю віну. Гавел сказаў бы тое самае. Я ўяўляю сабе, што зрабіў бы Гавел з тымі прадстаўнікамі Польшчы і Літвы, якія выдалі рахункі Бяляцкага. Еўропа разам з прысуджэннем гэтай прэміі павінна была б пазбавіць грамадзянства тых, хто гэта зрабіў. Бо гэта памагатыя Лукашэнкі, гэта здраднікі", — заявіла публіцыстка.



Нагадаем, што беларускага праваабаронцу фармальна асудзілі за нявыплату падаткаў. Падставай сталі звесткі аб рахунках Бяляцкага, перададзеныя ў Беларусь чыноўнікамі Польшчы і Літвы.



Фота — lenta-ua.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі