Навошта Крамлю фінансаваць Лукашэнку і што гэта дае Расіі?
22 лютага Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка сустракаюцца другі раз пасля выбараў 2020 года. Раней сказалі б — нічога асаблівага. Але падзеі апошніх шасці месяцаў шмат змянілі ў адносінах Масквы і Мінска. І калі раней Масква настойвала на хутчэйшай інтэграцыі Беларусі і Расіі, то цяпер нібыта ставіць перад Лукашэнкам пытанне транзіту ўлады.
Пра якія інтэграцыйныя працэсы сёння можа ісці гаворка? Ці варта чакаць, што Пуцін будзе патрабаваць ад Лукашэнкі сыходу? Чым пагражае Расіі далейшая падтрымка Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітолаг Дзмітрый Балкунец.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.