Навошта маладая мама збіраецца пабудаваць у Мінску "Мамский Дом"

Таццяна Шчуко, здымак: facebook.com
Таццяна Шчуко, здымак: facebook.com

Многія жанчыны не спяшаюцца нараджаць дзяцей, бо баяцца, што іх жыццё кардынальна памяняецца. Далёка не ў кожнай сям'і ёсць магчымасць сумяшчаць выхаванне дзіцяці і працягваць актыўнае сацыяльнае жыццё. Два гады таму Таццяна Шчуко нарадзіла дачку Варвару і зразумела, што як бы хто і што ні казаў пра сацыяльную дзяржаву, у Беларусі маладой маме, акрамя таго як сядзець дома з дзіцем, рабіць абсалютна няма чаго. Каб не звар'яцець у чатырох сценах, госця жывога эфіру Еўрарадыё арганізавала праект "Мамский ДВИЖ" і даказвае, што мацярынства — зусім не нагода для адзіноты.

А яшчэ Таццяна Шчуко збіраецца адкрыць у Мінску "Мамский Дом". Разам са сваёй аднадумцай Алёнай Свядрыцкай яна раскажа, навошта ён патрэбны.

У студыі Еўрарадыё кіраўніца праекта "Мамский ДВИЖ" Таццяна Шчуко са сваёй аднадумцай Алёнай Свядрыцкай.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 25.01:

 

Слухаць ці запампаваць падкаст размовы з "Мамскі ДВІЖ" ніжэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі