Навучальная ўстанова ў Мінску "зліла" прозвішчы, тэлефоны і адзнакі студэнтаў

Навучальная ўстанова "зліла" сваіх студэнтаў / pixabay.com
Навучальная ўстанова "зліла" сваіх студэнтаў / pixabay.com

Адна з мінскіх установаў адукацыі сталіцы на сваім сайце незаконна апублікавала персанальныя даныя студэнтаў. Пра гэта паведаміў Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных (НЦПД).

Адміністрацыя ўстановы паведаміла не толькі прозвішчы, але і асабістыя нумары тэлефонаў, звесткі пра наведвальнасць заняткаў, паспяховасць, нумары пакояў у інтэрнаце ды іншую інфармацыю.

Пасля заўвагі НЦПД усе звесткі былі выдаленыя з сайта.

"Распаўсюджваць персанальныя даныя можна толькі са згоды грамадзян або на іншай законнай падставе", — нагадалі ў НЦПД. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі