Навукоўцы: музыка сапраўды дапамагае расслабіцца
Музыка дапамагае / The New York Times
Праслухоўванне музыкі ў стрэсавым стане можа крыху падвысіць настрой і дапамагчы расслабіцца, да такой высновы прыйшла група аўстрыйскіх навукоўцаў, пераклад іх працы на беларускую зрабіў канал @cybulinka.
Папярэднія даследаванні прадэманстравалі, што праслухоўванне музыкі можа часова паменшыць напружанасць і стрэс. Аднак большасць такіх прац былі перакрыжаванымі альбо рэтраспектыўнымі, што можа весці да ненаўмысных скажэнняў. У новым даследаванні аўтары паспрабавалі знайсці больш прадметныя доказы тэрапеўтычнага эфекту музыкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.