Найбольш “хабарніцкія” рэгіёны Беларусі (інфаграфіка)

Найбольш “хабарніцкія” рэгіёны Беларусі (інфаграфіка)

Найбольш “хабарніцкія” рэгіёны Беларусі — горад Мінск і Гродзенская вобласць. Пра гэта сведчаць звесткі Міністэрства унутраных спраў.

Паводле іх, за 2015 год больш за ўсё справаў за хабар было заведзена ў сталіцы — 23,11% — і ў Гродзенскай вобласці — 18,17%.

Трэцяе месца па колькасці хабару займае Гомельская вобласць — 16,09% заведзеных справаў. Чацвёртае — Мінская вобласць (11,87%). У Віцебскай вобласці было заведзена 11,16% крымінальных справаў за хабар — гэта 5-е месца, 6-е месца ў Магілёўскай вобласці — 9,98% справаў. Найменш "хабарніцкім" рэгіёнам была Брэсцкая вобласць — 9,62% справаў, што амаль у 2,5 разы менш за горад Мінск.

Агулам у 2015 годзе было заведзена 1112 крымінальных справаў. За гэты час у судах было разгледжана 673 справы.

У Літве кампанія Spinter TYRIMAI на замову банка Citadele правяла даследаванне сярод тамтэйшых малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Даследаванне паказала, што больш за ўсё чыноўнікі прасілі хабар у Алітускім (19,2%), Віленскім (17,7%) і Каўнаскім (15,8%) рэгіёнах. Пра гэта паведамляе літоўскі партал DELFI.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі