Самы буйны пратэст у гісторыі Ізраіля: на вуліцы вышлі паўмільёна чалавек

Пратэсты ў Ізраілі / Ahmad Gharabli/AFP/Getty Images
Пратэсты ў Ізраілі / Ahmad Gharabli/AFP/Getty Images

Пратэсты супраць судовай рэформы працягваюцца ў Ізраілі 10 тыдняў. А ў суботу, 11 сакавіка, на вуліцы вышлі каля 500 тысяч чалавек, піша ВВС са спасылкай на арганізатараў акцый.

Сутнасць рэформы ў тым, каб надаць ураду права ўплываць на выбар суддзяў і абмежаваць магчымасць Вярхоўнага суда выносіць рашэнні супраць выканаўчай улады. Крытыкі рэформы лічаць, што яна супярэчыць дэмакратычным прынцыпам.

“На нас абвальваецца хваля тэрарызму, наша эканоміка трывае крах, грошы выцякаюць з краіны. Учора Іран падпісаў новае пагадненне з Саудаўскай Аравіяй. Але адзінае, што турбуе гэта ўрад — гэта знішчэнне ізраільскай дэмакратыі”, — сказаў лідар апазіцыі Яір Лапід.

На фоне пратэстаў рэзервісты — касцяк ізраільскага войска — пагражалі, што могуць адмовіцца служыць, калі рэформа будзе прынята.

Але урад Біньяміна Нетаньяху кажа, што рэформы пойдзе на карысць краіне. Паводле слоў Нетаньяху, рэформы патрэбныя для таго, каб перашкодзіць судам злоўжываць сваімі паўнамоцтвамі. Ва ўрадзе кажуць, што пратэсты правакуюць палітычныя апаненты існуючай улады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі