Назіральніка Арцёма Скарабагатага асудзілі за… лаянку на выбарчым участку

Назіральніка Арцёма Скарабагатага асудзілі за… лаянку на выбарчым участку

19 лютага назіральніка Арцёма Скарабагатага асудзілі на 7 сутак адміністрацыйнага арышту, нібыта, за “лаянку на выбарчым участку”. Як інфармуе сайт elections2018.spring96.org, затрыманне адбылося 18 лютага. Скарабагаты быў незалежным назіральнікам на ўчастках, якія месяцца ў Доме культуры аграгарадка Лясны пад Мінскам. Намесніца старшыні камісіі па Бараўлянскім участку Крысціна Шаблоўская прызналася, што гэта яна выклікала міліцыю, паколькі назіральнік перашкаджаў камісіі працаваць: “Парушаў правапарадак, гучна размаўляў, уступаў у нецэнзурную паядынку з наведнікамі”.

Пры гэтым вядома, што Скарабагатыя — шматдзетная сям’я, беларускамоўная, па веравызнанні яны пратэстанты, піша “Наша ніва”. Адбываць адміністрацыйны арышт Арцём Скарабагаты будзе ў ізалятары часовага ўтрымання Мінскага раёна (вуліца Скарыны, 20 у Мінску).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі