Назіральнікі змогуць запісваць аўдыё і відэа толькі з дазволу выбарчых камісій

Назіральнікі змогуць запісваць аўдыё і відэа толькі з дазволу выбарчых камісій

Назіральнікі змогуць карыстацца прыладамі відэа- і аўдыязапісу толькі з дазволу выбарчых камісій. Гэта вынікае з адказу старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, які атрымаў рух "За Свабоду" ў адказ на свой зварот.

Як інфармуе БелаПАН, рух "За Свабоду" мае намер вылучыць больш за 200 назіральнікаў за правядзеннем сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў. Таму яго актывісты на мінулым тыдні даслалі ў ЦВК зварот, у якім цікавіліся правам назіральнікаў мець пры сабе і карыстацца фотаапаратурай, тэхнікай для відэа- і аўдыязапісу, а таксама аптычнымі прыстасаваннямі.

У адказе за подпісам Лідзіі Ярмошынай адзначаецца, што ў артыкуле 13-м Выбарчага кодэкса змешчаны вычарпальны пералік паўнамоцтваў асобаў, якія з'яўляюцца назіральнікамі. А названыя сябрамі руху дзеянні "выходзяць за межы нарматыўных прадпісанняў названага артыкула". "Задавальненне просьбы назіральніка аб вядзенні фота-, відэаздымкі, а таксама аўдыёзапісу з'яўляецца правам, але не абавязкам выбарчай камісіі", — гаворыцца ў адказе Цэнтрвыбаркама.

Што да спецыяльных аптычных прыбораў, то Лідзія Ярмошына падкрэсліла, што "іх выкарыстанне для ажыццяўлення назірання на ўчастку для галасавання выбарчым заканадаўствам не прадугледжана".

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі