Названая колькасць мігрантаў, якія памерлі на польскім участку мяжы
Супрацоўніцы Памежнай службы Польшчы / twitter.com/Straz_Graniczna
Восем мігрантаў памерлі ў Польшчы за час міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-сакратара Памежнай службы Польшчы Анну Міхальскую.
Адзін мігрант быў вылаўлены мёртвым з ракі Буг на тэрыторыі надбужаньскага аддзялення Памежнай службы, смерць яшчэ 7 чалавек зафіксаваная Падляскім аддзяленнем.
Пры гэтым адзін мігрант памёр падчас рэанімацыйных дзеянняў на польскім баку мяжы. Група ратавальнікаў спрабавала аказаць медыцынскую дапамогу мігранту пасля таго, як ён нелегальна перайшоў мяжу, але беспаспяхова.
За 2021 год у Польшчы спынена каля 40 тысяч спробаў мігрантаў нелегальна перасекчы мяжу з боку Беларусі. Гэта ў 400 разоў больш, чым за мінулы год.
Як паведамляла Еўрарадыё, Польшча ўвяла забарону на знаходжанне старонніх у памежнай з Беларуссю зоне. Забарона будзе дзейнічаць тры месяцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.