“Не да законаў”: чаму Лукашэнка баіцца каліноўцаў — стрым
Ад пачатку вайны ва Украіне ў 2014 годзе і з’яўлення ў шэрагах абаронцаў беларускіх добраахвотнікаў беларускі рэжым зрабіў усё, каб перад законам такія людзі лічыліся злачынцамі. А пасля 2020 года ў шэрагі ворагаў рэжыму і асабіста Лукашэнкі масава пачалі залічваць СМІ і блогераў, грамадскія арганізацыі і адукацыйныя ініцыятывы. Мы з самай мірнай краіны нечакана ператварыліся ў краіну экстрэмістаў і тэрарыстычных арганізацый.
Ці магчыма сёння паехаць добраахвотнікам ва Украіну і не парушыць беларускае заканадаўства? Чаму рэжым так баіцца добраахвотнікаў і ці ёсць юрыдычныя нормы, на падставе якіх беларусы могуць сфармаваць сваю “Армію Андэрса”? Як беларусам адстаяць сваё права на шэнгенскія візы? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае юрыст Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Праскаловіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.