Не "МакДональдс" і не "Вкусно — и точка" — працяг эпапеі

Былы рэстаран "МакДональдс" без звыклай эмблемы / nashaniva.com
Былы рэстаран "МакДональдс" без звыклай эмблемы / nashaniva.com

Увечары 27 лістапада сайт mcdonalds.by стаў перанакіроўваць наведвальнікаў на новую старонку ksbv.by. Гэта абрэвіятура "КСБ Віктары" — франчайзі амерыканскай сеткі ў Беларусі, піша officelife.media.

Вонкава ён выглядае гэтаксама, як і ранейшы сайт "МакДональдса" ў Беларусі.

На сайце ёсць абноўленае меню, аднак няма ніякіх лагатыпаў. Змяніліся некаторыя назвы страваў — з іх знікла прыстаўка "Мак". Таксама ў меню ёсць Coca-Cola, якой няма ў расійскай сетцы "Вкусно — и точка".

У сярэдзіне лістапада з'явіліся звесткі, што замест "МакДональдс" у Беларусі будзе працаваць расійская сетка "Вкусно — и точка". Пераход пад расійскі брэнд анансаваўся на 22 лістапада. Аднак у гэты дзень рэстараны працягнулі працаваць пад ранейшай назвай. Афіцыйнага тлумачэння так і не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі