Не менш за пяць чалавек у Гродзенскай вобласці пацярпелі ад кветкавых махляроў
Букет ружаў, ілюстрацыйнае фота
Гродзенскія следчыя расследуюць адразу некалькі крымінальных спраў, звязаных з дзеяннямі кветкавых махляроў. Вядома як мінімум пра пяць пацярпелых, кажуць у Гродзенскім УУС.
Двое спрабавалі замовіць букеты праз краму FLOWERSLOVERS.BY. Звязваліся праз кантакты, апублікаваныя ў Instagram. Адзін мужчына страціў 190 рублёў, другі — 200. Пасля пераводу грошай інтэрнэт-крама больш не выходзіла на сувязь.
Яшчэ трое пацярпелых (двое мужчын і жанчына) прыйшлі ў міліцыю пасля няўдалай спробы замовіць кветкі з акаўнта BUKETBEL_BY. Яны страцілі 250, 140 і 130 беларускіх рублёў адпаведна. СК распачаў крымінальныя справы паводле артыкула "Махлярства".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.