"Не журналіст" — ці важна гэта ў сітуацыі з арыштам Чудзянцова?
Затрыманы 21 лістапада на беларуска-польскай мяжы па падазрэнні ў кантрабандзе марыхуаны Уладзімір Чудзянцоў арыштаваны на два месяцы. У МУС сітуацыю з затрыманнем Уладзіміра Чудзянцова пакуль што не каментуюць. Тым не менш версія, што Чудзянцову наркотыкі падкінулі, набывае ўсё больш прыхільнікаў. У сацсетках распачатая акцыя за яго вызваленне. Хоць і далёка не ўсе згодныя яе падтрымаць.
Ці можна рабіць высновы па справе Чудзянцова, пакуль не вядомыя ўсе падрабязнасці справы? Ці гатовы беларускія журналісты кансалідавана выступіць у абарону затрыманага? Ці варта звяртаць увагу на ідэалагічныя разыходжанні ў поглядах ці старыя крыўды ў такой сітуацыі?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі.
Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".