Неадзначаны юбілей: павіншуем са 100-годдзем Купалаўскі!
14-га верасня тэатр імя Янкі Купалы мусіў святкаваць 100-годдзе. Не, сам юбілей нікуды не падзеўся, а вось агульнанацыянальнага святкавання не будзе.
Як планавалася адсвяткаваць юбілей тэатра і ў чым нацыянальная каштоўнасць Купалаўскага? Ці варта было акторам сыходзіць з тэатра на знак пратэсту? Ці магчымая культура па-за палітыкай?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае былы дырэктар тэатра імя Янкі Купалы, сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Павел Латушка.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.