Нецвярозаму гродзенцу прымроілася бомба ў камп'ютары

Нецвярозаму гродзенцу прымроілася бомба ў камп'ютары

Гродзенская міліцыя атрымала тэлефанаванне ад 41-гадовага жыхара горада: мужчына паведаміў, што ў яго кватэры шматпавярховага дома па вуліцы Ліможа закладзеная бомба.

Прыбыўшы на месца здарэння, міліцыянты западозрылі, што не ўсё ў тэлефанаванні мужчыны адпавядае праўдзе. Сам гродзенец быў п'яны і паводзіў сябе крыху неадэкватна. Мужчына паказаў міліцыянтам на сістэмны блок свайго камп'ютара і заявіў, што там знаходзіцца бомба. Выбуховае прыстасаванне, па яго словах, у камп'ютар заклаў невядомы.

Міліцыянты выклікалі хуткую дапамогу на месца здарэння, перадае прэс-служба Гродзенскага абласнога УУС.

Тым не менш, кватэру яны праверылі з удзелам сапёрна-піратэхнічнай групы. Як і меркавалася выбуховага прыстасавання там не было.

На гродзенца пачалі крымінальную справу за заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы (ч.1 арт.340 КК).

Дарэчы, у міліцыю мужчына тэлефанаваў зрабіў з матчынага мабільніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі