Нецвярозая кампанія беларусаў на легкавіку прарывалася ў Літву

На хуткасці 100 км/г легкавік з беларускага боку ехаў у бок мяжы, нягледзячы на забараняльнае святло святлафора. Ён пратараніў два металічныя турнікеты, разарваў стальны трос і разбіў бетонную агароджу. Машына атрымала пашкоджанні і дзяржаўнай мяжы не парушыла.



Як паведамляе БЕЛТА, у аўтамабілі, акрамя жанчыны-кіроўцы, знаходзіліся двое пасажыраў — мужчына і жанчына. Высветлілася, што ўсе яны былі ў стане алкагольнага ап'янення, у іх не было пры сабе дакументаў.



Цяпер праводзіцца разбіральніцтва, высвятляюцца матывы парушальнікаў.  
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі