Нецвярозы беларус пагражаў гранатай мінакам на вуліцах Кіева
Выбух баявой гранаты перадухілілі, ніхто не пацярпеў.
П’яны беларус хадзіў па вуліцы Цімашэнка ў Кіеве і пагражаў мінакам баявой гранатай, прыведзенай у устан баявой гатоўнасці. Інцыдэнт здарыўся ўначы 2 лютага. Супрацоўнікі кіеўскай міліцыі затрымалі п’янага парушальніка і перадухілілі выбух — у яго адабралі гранату і ўставілі ў яе чэку.
Затрыманы прадставіўся 32-гадовым грамадзянінам Беларусі. З яго словаў, ён служыць у батальёне “Айдар”, аднак дакументаў у яго няма. Украінскія праваахоўнікі высветлілі, што з лістапада мінулага году мужчына знаходзіцца ў вышуку ў Беларусі як зніклы без вестак, інфармуе censor.net.ua