Некалькі тон золата вывалілася з самалёта над Якуціяй
З транспартнага самалёта Ан-12 пры вылеце з Якуцка вывалілася некалькі тон золата, перадае Бі-Бі-Сі са спасылкай на мясцовыя СМІ. Фатаздымкі рассыпанага каштоўнага груза мясцовыя жыхары сталі дасылаць у СМІ
У паведамленні аэрапорта Якуцка гаворыцца: "15 сакавіка пры ўзлёце з аэрапорта "Якуцк" у грузавога самалёта Ан-12 авіякампаніі "Німбус" паветранай плынню сарвала левую створку грузавога люка. Экіпаж прыняў рашэнне аб вяртанні паветранага судна ў Якутск". Паводле інфармацыі аэрапорта, самалёт быў спраўны.
Якуцкія СМІ паведамляюць, што ў раёне аэрапорта паліцыя стала даглядаць мінакоў і кіроўцаў.
Паводле некаторых звестак, на борце Ан-12 было 9 тон золата. Кошт грузу ацэньваецца больш чым на 21,5 млрд расійскіх рублёў.
Выказваецца меркаванне, што прычынай аварыі магло стаць кепскае мацаванне грузу.
Пасля здарэння самалёт паспяхова сеў у аэрапорце Маган. СМІ пішуць, што сілавікі ачапілі тэрыторыю вакол лётнага поля і нікога не пускаюць на яго тэрыторыю. У аэрапорце дзяжураць узмоцненыя нарады паліцыі.