Некалькі ўчасткаў на Гомельшчыне перастануць лічыць заражанымі радыяцыяй
Веламаршрут па Чарнобыльскай зоне, фота ілюстрацыйнае
Беларускі Савет Міністраў вырашыў выключыць участкі ў адным з раёнаў Гомельскай вобласці са спісу радыяцыйна небяспечных зямель. Іх перавядуць у гаспадарчае карыстанне. Адпаведная пастанова Саўміна апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.
Гаворка ідзе аб участках, размешчаных на тэрыторыі Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Іх агульная плошча перавышае 16,6 гектараў. Усе ўчасткі належаць адкрытаму акцыянернаму таварыству"Майсееўка". ААТ займаецца жывёлагадоўляй, раслінаводствам, птушкагадоўляй і перапрацоўкай лёну.
Кастрычніцкі райвыканкам цяпер павінен на працягу месяца ўсталяваць межы гэтых участкаў і перадаць іх у далейшае карыстанне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.