З'явілася відэа, як мігранты пералазяць праз калючы дрот, каб патрапіць у Літву

З'явілася відэа, як мігранты пералазяць праз калючы дрот, каб патрапіць у Літву

31 чэрвеня і 1 ліпеня 36 чалавек спрабавалі нелегальна трапіць у Літву з Беларусі, піша Delfi. Літоўскія памежнікі затрымалі пяць з іх у момант, калі тыя спрабавалі перасячы мяжу. Сярод 36-ці чалавек — адзін беларус. Два дзясяткі — грамадзяне Іраку, некаторыя таксама назваліся грамадзянамі Камеруну і Малі, дакументаў пры сабе не мелі.

Усяго ў 2021 годзе ў Літву з тэрыторыі Беларусі спрабавалі трапіць больш за 600 незадакументаваных мігрантаў. Гэта ў восем разоў больш, чым у 2020 годзе. Летась такіх мігрантаў было 81. 

Паглядзіце відэа, як яны пераскокваюць калючы дрот, каб перабегчы з нашай краіны ў ЕС.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі