Неплацельшчыкаў камунальных паслуг у Мінску пазначаюць налепкамі "Даўжнік"
Квітанцыя даўжніка за камунальныя паслугі / minsknews.by
На паштовыя скрыні неплацельшчыкаў камунальных паслуг у Мінску пачалі прымацоўваць налепкі "Даўжнік", пра гэта распавядае агенцтва "Мінск-навіны" са спасылкай на дырэктара прадпрыемства "Мінсккамунцепласетка" Наталлю Рошчыну.
"Работнікі прадпрыемства ў вольны час абыходзяць дамы нашых неплацельшчыкаў (спісы падалі ў РДЦ) і наносяць на іх паштовыя скрыні налепкі "Заплаці за жыллёва-камунальныя паслугі" і "Даўжнік" без указання асабістых дадзеных адрасатаў. І гэта мае эфект", — распавяла Рошчына. Паводле яе слоў, пасля месяца такога "маніторынгу" ў адным з дамоў на праспекце Дзяржынскага рэзка скарацілася колькасць неплацельшчыкаў. Было 19, стала — 4.
Усяго ў Мінску зараз 20 тысяч рахункаў, па якіх маецца запазычанасць за цеплазабеспячэнне. Па ацэнцы Рошчынай, гэта колькасць складае "невялікі працэнт ад агульнай колькасці спажыўцоў".