(Не)спартыўныя гульні: што не падзялілі незалежныя спартоўцы — эфір

Віталь Рак і Канстанцін Якаўлеў / Еўрарадыё

Віталь Рак і Канстанцін Якаўлеў / Еўрарадыё

Такое адчуванне, што міжнародныя спартыўныя арганізацыі хоць і паступова, але пачынаюць вяртаць да ўдзелу ў спаборніцтвах беларускіх і расійскіх спартсменаў. Адначасова пачаліся незразумелыя працэсы ў асяродку беларускіх незалежных спартоўцаў: загучалі абвінавачанні ў фінансавай несумленнасці.

Што адбываецца вакол і ўнутры Свабоднага аб'яднання спартсменаў і ці адпавядаюць рэчаіснасці абвінавачванні, якія гучаць у бок яго кіраўніцтва? Ці сапраўды можна чакаць вяртання беларускіх і расійскіх спартоўцаў на міжнародныя спаборніцтвы? Што адбываецца з беларускім спортам і ці рэальна застацца ў спорце спартсменам, якія былі вымушаныя выехаць з Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць сябры Свабоднага аб'яднання спартсменаў (BSSF) — шматразовы чэмпіён і ўладальнік Кубка Беларусі, экс-трэнер гандбольнага клуба “Віцязь” Канстанцін Якаўлеў і заснавальнік фізкультурна-спартыўнага клуба “Волат”, трэнер па каратэ з 23-гадовым стажам Віталь Рак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі