Невядомыя ў Рэчыцы палілі ўначы аўтамабілі
У Рэчыцы ў ноч на 21 студзеня згарэлі два аўтамабілі, прыпаркаваныя каля ўласных участкаў. Пра гэта паведамляе тэлеканал АНТ са спасылкай на сацыяльныя сеткі.
Абедзве машыны знаходзіліся ў квартале прыватных дамоў па вуліцы Гастэлы паміж вуліцамі Чапаева і Луначарскага. Зламыснікі не толькі падпалілі аўто, але і скралі нумарныя знакі.
Міліцыя шукае відавочцаў здарэння і просіць паведаміць на нумар 102.