New York Times: відэа забойства расійскіх палонных сапраўднае
Відэа, на якім ва ўпор расстрэльваюць расійскіх палонных, сапраўднае. Пра гэта піша газета New York Times.
Відэа з'явілася ў сацсетках у панядзелак. Паводле NYT, яно было знятае ў вёсцы на захад ад Кіева.
У кадры бачна, што ў некаторых палонных звязаныя рукі. Недалёка стаіць бронемашына тыпу БМД-2 з знакам V — адным з сімвалаў расійскай вайны супраць Украіны.
Раней Мінабароны Украіны паведамляла пра знішчэнне расійскай калоны ў гэтых месцах, адзначае Бі-Бі-Сі. 30 сакавіка ўкраінскае інфармагенцтва УНІАН апублікавала відэа знішчэння калоны з засады. Яно ж паведаміла, што аперацыю правёў "Грузінскі легіён", які складаецца з добраахвотнікаў з Грузіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.