Незаконна прайсці ў Польшчу з Беларусі спрабавалі 116 чалавек

Польская пагранслужба на мяжы з Беларуссю / Straz Graniczna
Польская пагранслужба на мяжы з Беларуссю / Straz Graniczna

За 26 сакавіка 116 чалавек спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу з Беларусі, піша пагранслужба Польшчы. Больш за ўсё мігрантаў выяўлена каля Кузніцы — 40 чалавек.

У Нарэўцы польскім памежнікам давялося зладзіць пагоню і зрабіць папераджальны стрэл, каб затрымаць мужчыну з Грузіі, які вырашыў не спыняцца для кантролю на мяжы.

Нягледзячы на арганізацыю эвакуацыйных рэйсаў з Беларусі, частка мігрантаў, якія прыбылі ў Беларусь для таго, каб затым прайсці ў Еўропу, працягвае заставацца ў краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі