“Нічога не распавядаюць”: маці Андрэя Зельцэра пакуль не даюць пахаваць сына

“Нічога не распавядаюць”: маці Андрэя Зельцэра пакуль не даюць пахаваць сына

— Пакуль ідзе следства — нічога не распавядаюць, — кажа Еўрарадыё маці айцішніка Андрэя Зельцэра, які загінуў 29 верасня ў перастрэлцы з сілавікамі.

Жанчына не бачыла цела сына і не ведае, дзе яно цяпер і што з ім. 

— У міліцыі сказалі, што потым, калі скончыцца следства, выклічуць мяне і ўсё распавядуць, — кажа яна.

— Верыце, што ваш сын мог такое запланаваць? 

— Не. Я пляваць хацела на тое, што кажуць і пішуць у інтэрнэце. Меркаванні, маніі... Мне ўсё роўна, хто і што піша, разумееце? Мне абсалютна ўсё роўна. Няхай пішуць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі