Нідэрланды купяць за 150 мільёнаў еўра карціну, якая важная для гісторыі краіны
Карціну Рэмбрандта "Сцяганосец" на выставе ў Амстэрдаме ў 2019 годзе / Getty Images
Урад Нідэрландаў плануе купіць за 150 мільёнаў еўраў карціну галандскага мастака XVII стагоддзя Рэмбранта ван Рэйна "Сцяганосец", якая важная для культуры і гісторыі краіны, паведамляе BBC News.
Урад ужо накіраваў запыт аб куплі карціны ў парламент і чакае ўхвалення заяўкі.
"Сцяганосец вяртаецца дадому назаўжды пасля падарожжа, якое доўжылася некалькі стагоддзяў", — сказана ў паведамленні Мінкульта Нідэрландаў.
Шэдэўр 1636 года належаў прыватным калекцыянерам, у тым ліку Ротшыльдам. На карціне намаляваны сам Рэмбрант у касцюме сцяганосца. Ён вядзе войскі ў бітву падчас 80-гадовай вайны, у выніку якой Нідэрланды здабылі незалежнасць у 1648 годзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.