"Нідэрланды не прызнаюць "выбары" 26 студзеня" — Ціханоўская
Святлана Ціханоўская ў Нідэрландах
"Нідэрланды не прызнаюць "выбары" 26 студзеня", — заявіла кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская. У першы дзень яе візіту ў Гаагу адбыліся сустрэчы з прадстаўнікамі ўраду Нідэрландаў (прэм’ер-міністрам Дзікам Схофам, міністрам замежных спраў Каспарам Вельдкампам), грамадзянскай і экспертнай супольнасцю.
"Радая, што Нідэрланды займаюць цвёрдую і паслядоўную пазіцыю па Беларусі і гатовыя дапамагаць беларусам, — піша Ціханоўская. — Важна, што ўрад у сваёй палітыцы адрознівае рэжым і беларусаў, а таксама Беларусь і Расію. Нельга класці нас у адзін кошык".
Нідэрланды абяцаюць забяспечыць, "каб пытанне Беларусі засталося на парадку дня Еўрасаюза". Святлана Ціханоўская абмяркоўвала пытанні вызвалення палітвязняў, вывад расійскіх войскаў з Беларусі, ролю нашай краіны ў магчымых мірных перамовах па Украіне, а таксама ўзмацненне ціску на рэжым Лукашэнкі.
It was a pleasure to welcome the leader of the Belarusian Democratic Forces @Tsihanouskaya to The Hague. I expressed my admiration for her courage in fighting for the Belarussian people.
— Dick Schoof (@MinPres) January 13, 2025
I also expressed grave concern about the increased repression in the run-up to the… pic.twitter.com/8DjWyq4IKr
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.