Нідэрланды запрапануюць міжнародны трыбунал за збіты пад Данецкам "Боінг"
Правесці яго прапаноўваецца пры падтрымцы Савета бяспекі ААН.
Нідэрланды абмяркоўваюць са сваімі саюзнікамі магчымасць міжнароднага трыбунала для судовага пераследу асоб, якія падазраюцца ў крушэнні малайзійскага Boeing над Данбасам у ліпені 2014 года. Пра гэта агенцтву Reuters паведамілі крыніцы, знаёмыя з ходам абмеркавання.
Правесці такі трыбунал мяркуецца пры падтрымцы Савета бяспекі ААН. Афіцыйны Амстэрдам разглядае і іншыя варыянты, але мяркуецца, што разгляд справы ў міжнародным трыбунале, а не нацыянальным судзе, будзе найбольш паспяховым.
Расследаванне авіякатастрофы ўсё яшчэ працягваецца, адзначае РБК. Галандскія пракуроры не плануюць публікаваць абвінаваўчыя акты да таго, як Савет па бяспецы Нідэрландаў выпусціць у кастрычніку справаздачу аб расследаванні авіякатастрофы.
Нагадаем, пасажырскі самалёт Boeing 777, які ляцей з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, быў збіты 17 ліпеня 2014 года пад Данецкам. На яго борце знаходзіліся 283 пасажыры і 15 чальцоў экіпажа, усе загінулі.
У сёлетнім сакавіку паліцыя Нідэрландаў апублікавала інфармацыю групы міжнародных следчых. Там гаворыцца, што адной з версій следства разглядае ўдар з зенітна-ракетнага комплексу "Бук" з тэрыторыі, кантраляванай баевікамі.
Фота — Reuters