Ніводнага парушальніка на польска-беларускай мяжы напярэдадні заўважана не было

На польска-беларускай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna​
На польска-беларускай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna​

Польскія памежнікі паведамляюць, што напярэдадні на мяжы з Беларуссю спробаў незаконнага пранікнення на тэрыторыю краіны зафіксавана не было. Гэта адбываецца ўпершыню за многія месяцы.

Памежнікі заўважылі толькі адну групу грамадзян, якія падыходзілі да лініі мяжы. Але, убачыўшы патруль, яны павярнулі назад. У групе было каля 30 чалавек.

Днямі прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што сітуацыя на польска-беларускай мяжы стабілізавалася. "Ёсць шанец, што наступіць зацішша", — сказаў Маравецкі. На ягоную думку, гэта звязана з тым, што большасць "турыстаў" з краін Блізкага Усходу вярнулася дадому.

Паводле звестак польскай Памежнай службы, з пачатку 2021 года было зафіксавана больш за 39,5 тысяч спробаў нелегальнага пранікнення ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі