Нортан: вазьмі сваё, барані яго і распаўсюджвай — наша нацыянальная ідэя сёння
3 лютага ў эфіры Еўрарадыё — прэзідэнтка Асацыяцыі беларусаў Амерыкі Надзея Нортан.
Падзеі 2020 года прывялі да таго, што праз шматслойны бетон абыякавасці да сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці і насуперак шматгадовай русіфікацыі ў беларусах “прарос” іх спрадвечны генетычны код — яны адчулі сябе беларусамі. У іх абудзілася цікавасць да роднай мовы, гісторыі і культуры. Яны ганарацца тым, што яны маюць дачыненне да гэтай нацыі. І гэтыя працэсы незваротныя, перакананая Надзея Нортан.
Пра тое, чаму беларусы на эміграцыі амаль не патрымлівалі кантактаў з суайчыннікамі, ці незваротныя змены, якія адбыліся з беларусамі, і як беларуская мова і нацыянальная культура ўплываюць на наш генетычны код, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Надзеяй Нортан.
Чытаць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць у чацвер у 13:00.
Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.