Новае пра сістэму адраснай дзяржпадтрымкі ў жыллёвым будаўніцтве
У бліжэйшы час у Беларусі будзе падпісаны ўказ пра новую сістэму адраснай дзяржаўнай падтрымкі ў жыллёвым будаўніцтве. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Горваль. Паводле яго слоў, у канцэпцыі ўказу — захаванне катэгорый льготнікаў, пра якіх адзначана ва ўказе № 13. Апошні будзе працягваць дзейнічаць паралельна з новым указам аб субсідзіраванні. Што да новага ўказу, то, па словах Горваля, умовы, па якіх будуць прадстаўляць дзяржпадтрымку, “некалькі іншыя”. Калі па ўказе № 13 тэрміны крэдытавання складалі 20 і 40 гадоў, то ў новым указе тэрмны будуць да 20 гадоў, інфармуе БЕЛТА.
Праект указа прадугледжвае, што будуць прыцягвацца крэдыты не толькі Беларусбанка і Белаграпрамбанка, але і камерцыйных банкаў.
Аляксандр Горваль падкрэсліў, што сэнс новага ўказа заключаецца ў тым, каб сыходзіць ад дырэктыўнага крэдытавання. Як вядома, яго крытыкуюць міжнародныя фінансавыя арганізацыі.