Новая аварыя ў Барысаўскім раёне: машына ўрэзалася ў апору электраперадач

Гэтым разам легкавік Peugeot 607 літаральна “абняў” апору электраперадач. Удар прыпаў на бок кіроўцы, перадае Аuto.onliner.by



Паводле звестак МНС, праводзіцца расследаванне прычыны і абставінаў здарэння. У момант аварыі на гэтым участку дарогі ішоў дождж, пакрыццё было слізкім.



Ратавальнікі атрымалі паведамленне пра аварыю каля 15.00. 37-гадовы кіроўца легкавушкі не справіўся з кіраваннем. Яго засталі з аўтамабіля пры дапамозе спецінструмента. Пацярпелы з траўмамі рознай ступені цяжкасці дастаўлены ў барысаўскую гарадскую лякарню.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі