Новы альбом Tricky з'явіцца восенню

Дзявяты студыйны альбом брытанскага выканаўца Трыкі "Mixed Race" выйдзе 27 верасня.  Кружэлка, матэрыял для якой запісваўся ў Парыжы, будзе складацца з дзесяці песень, над якімі апроч Трыкі працавалі яго брат Марлан Тоўс (Marlon Thaws) і лідар і вакаліст гурта Primal Scream Бобі Гілеспі (Bobby Gillespie). Акрамя таго, вакал для шэрагу песень запісала Фрэнкі Райлі (Franky Riley) - спявачка з канцэртнага складу, які суправаджаў Трыкі падчас апошніх тураў.

Кампазіцыя "Murder Weapons" стане першым сінглам, рэліз якога прызначаны на 30 жніўня. Гэту песню ўжо цяпер можна праслухаць на сайце лэйбла Domino.

Нагадаем, што папярэдні студыйны альбом Трыкі "Knowle West Boy" выйшаў у ліпені 2008 года.

Фота: muzzone.yuga.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі