Новы бульбасрач — забарона на выдачу беларусам турыстычных шэнгенскіх віз

А вам патрэбна віза ці не? / калаж Еўрарадыё
А вам патрэбна віза ці не? / калаж Еўрарадыё

Пакінуць беларусаў, як і расіян, без турыстычных шэнгенскіх віз прапануе літоўскі міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс. "Пачынаючы з гэтага моманту, трэба сказаць яснае "не" турыстам з Беларусі і Расіі",выказваецца чыноўнік. Пры гэтым ён падкрэслівае, што ЕС і далей павінен прымаць тых, хто мае патрэбу ў прыстанішчы.

Ці павінна Еўропа ануляваць і не выдаваць беларусам турыстычныя шэнгенскія візы? Прыводзім аргументы і меркаванні чытачоў Еўрарадыё, выказаныя ў нашым тэлеграм-канале.

 

"Пакінуць усё як ёсць"

Новый бульбасрач — запрет на выдачу белорусам туристических шенгенских виз
Мяжа Беларусі і Польшчы / Straż Graniczna

"Цяпер Шэнген і так атрымаць вельмі праблематычна. Я проста не бачу ў гэтым станоўчай аддачы для Еўропы і дэмакратызацыі Беларусі. Усё менш людзей будзе бачыць, як рэальна жыве Еўропа. Усё больш будуць верыць таму, што кажуць пра яе ў тэлевізары".

"Гуманітарная віза абразае цябе дарогу ў Беларусь. То-бок гэта калі ты ўжо прост на 100% сабраўся з'язджаць". "Менавіта так. Гэта квіток у адзін бок. А адрэзаць беларусам магчымасць мець мультышэнген на выпадак экстраннай эвакуацыі — гэта моцны ход з боку еўрапейцаў".

"Прыстанішча і гуманітарныя візы — гэта квіток у адзін канец. А як змагацца ўнутры Беларусі, не маючы магчымасці камунікацыі?"

"У развязванні вайны вінаватыя простыя людзі? Не, вярхі. Чаму тады караюць простых людзей? Вярхі як ездзілі, так і будуць ездзіць. Synesis вунь спакойна адпачывае ў Паланзе і нават не саромеецца посціць фотачкі свае з адпачынку".

"Ну, я супраць сістэмы і ўлады, на пратэсты хаджу з 2016 года. Былі візы ў Польшчу раней, але цяпер мне ўжо не свеціць, за шалёныя грошы я адкрываць іх не буду. Затое бацькі хоць паглядзелі б на тое, як жыць стала Польшча — і як мы. Таму што апошні раз там былі ў 90-х і ўжо не паглядзяць, відаць. Пытанне ў тым, чаму ўсякім чынушам, іх дзецям расійскім і нашым не анулююць ВНЖ і ПМЖ у першую чаргу?"

"Цяпер вельмі цяжка атрымаць візу. Чэргі на паўгода наперад. А кожная выдадзеная віза — патэнцыйна выратаваны чалавек. Таму адмаўляць беларусам не варта. Вось наконт оркаў — згодны".

"Пацешна, як людзі, якія выступаюць супраць "савочка", але пры гэтым выступаюць "за" жалезную заслону. Асабліва пацешна, як гэта спалучаецца з правамі і свабодамі чалавека. Вось гэтую нацыю мы не пускаем, а вось гэтую пускаем. На ўезд у шэнген памер чэрапа замяраць не плануюць?"

Новый бульбасрач — запрет на выдачу белорусам туристических шенгенских виз
Нямала аргументаў за тое, каб пакінуць усё як ёсць / dreamstime.com

"Ануляваць і забараніць турыстычныя візы"

А вось меркаванні тых, хто падтрымлівае ідэю Ландсбергіса:

“Агульная адказнасць. Пад вокнамі людзей збіваюць, а беларусы сядзяць на канапе і навіны глядзяць. На **р з цывілізацыі, не дараслі”.

"Які на **р турызм, калі ў краіне катаванні, незаконныя пасадкі, забойствы, агрэсія супраць іншай краіны. А на Зыбіцкай поўныя бары, і яшчэ ў Еўропу зматацца можна на выходныя. Межы ў цывілізаваныя краіны з мэтай адпачынку павінны быць закрытыя".

“Гуманітарныя візы, вучоба, праца, з’яднанне сям’і застаюцца. Нагрузка на амбасады і візавыя цэнтры скароціцца, астатнія візы будуць выдаваць хутчэй”.

"Каб падавацца на ўцякацтва, віза [турыстычная] не патрэбная".

"Логіка калектыўнай адказнасці здаецца справядлівай. Ідзе неймаверная вайна з неймавернымі разбурэннямі, у якой Беларусь уносіць сваю лепту (абстрэлы, пропуск танкаў = Буча). А велізарная колькасць беларусаў працягвае рабіць выгляд, што нічога не адбываецца".

Новый бульбасрач — запрет на выдачу белорусам туристических шенгенских виз
Мяжа Літвы і Беларусі / BNS

“Цяжкае пытанне. З аднаго боку, ёсць разуменне таго, што не варта зараз шасціць па шэнгену з празным відам, але шмат у каго гэта магчымасць быць бліжэй да родных, якія вымушаны былі пакінуць Радзіму без магчымасці ў яе зараз вярнуцца. Калі будзе магчымасць атрымаць іншыя віды віз на падставах таго, што твае родныя знаходзяцца зараз у вымушанай эміграцыі, то хай скасуюць. Я згодны з тым, што расейцам абавязкова гэта трэба зрабіць, як асноўным вінаватым у гэтай вайне”.

"Я за. Прычына простая — і мы, і Расія нядрэнна так спраў нарабілі, а простыя людзі сядзяць сабе, навіны чытаюць і пофіг, як фільм глядзім. Пачыталі, паглядзелі, потым ціхамірна на адпачынак у Еўропу ці шоп-тур. Можа, хоць у такім выглядзе дойдзе, што вайна рэальная і гэта не фільм мы глядзім".

"Выдаваць трэба толькі гуманітарныя візы. Візы для вучобы і працы павінны верыфікавацца ўніверам/працадаўцам на прадмет адэкватнасці заяўніка. Выехаць у прыстойнае грамадства могуць толькі нармальныя людзі. Ябацькі хай сядзяць з лукашом. Каб да ўсіх хутчэй даходзіла, а то ў нас яшчэ шмат хатаскрайнікаў".

Выказаць сваё меркаванне па гэтай тэме можна ў каментарах тэлеграм-канала Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі