Новы чэмпіянат Беларусі па футболе пачаўся з перамогі “Іслачы”

Новы чэмпіянат Беларусі па футболе пачаўся з перамогі “Іслачы”

Чэмпіянат Беларусі па футболе гэтага года пачаўся ўпэўненай перамогай дэбютанта вышэйшай лігі “Іслачы”. 1 красавіка каманда гуляла з наваполацкім “Нафтанам” на сталічным стадыёне ФК “Мінск”. Лік у гульні на 16-й хвіліне адкрыў нападаючы “Іслачы” Аляксандр Лебедзеў, а пад канец першага тайма, на 37-й хвіліне поспех каманды замацаваў Канстанцін Бялоў.

У другім тайме каманда-навічок утрымала лік і не дазволіла “хімікам” паразіць сваю браму. Вынік — 2:0. Такім чынам, калі ў наступным матчах ніводная з каманд не згуляе з лепшымі вынікамі па розніцы ў мячах, “Іслач” зможа ўзначаліць турнірную табліцу. Прынамсі, на адзін тур.

У суботу, 2 красавіка адбудуцца наступныя матчы першага тура: “Дынама” (Брэст) — БАТЭ, “Белшына” — “Крумкачы”, “Славія” — “Слуцк”, “Тарпеда-БелАЗ” — “Дынама” (Мінск), “Гарадзея” — “Шахцёр”, “Мінск” — “Віцебск”.

Завяршыцца першы тур у нядзелю, 3 красавіка матчам “Нёман” — “Граніт”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі