Новы Гістарычны музей пабудуюць праз дарогу ад музея Вялікай Айчыннай вайны
З 2020 года насупраць музея Вялікай Айчыннай вайны у Мінску плануецца пачаць будаўніцтва новага памяшкання для Нацыянальнага гістарычнага музея. Фасад музея будзе зроблены як тэле- і кінаэкран.
Адміністрацыя музея паведамляе, што новае месца для музея выбраў Савет міністраў і ўжо ўхваліў Аляксандр Лукашэнка. Музейныя работнікі звяртаюцца да ўсіх з прапановай паўдзельнічаць у абмеркаванні праекта:
"Улічваючы, што музей павінен ўвасобіць у сваёй экспазіцыі ўсю гісторыю нашай краіны, мы імкнемся максімальна абагульніць і ўлічыць усе канструктыўныя прапановы грамадзянаў. Просім спецыялістаў выказаць свае пажаданні па канцэпцыі музея і экспазіцыйнай падачы матэрыялу, а суайчыннікаў выказаць сваё меркаванне. Пабудуем музей разам!"