Новы хіт Youtube: новазеландская сацыяльная рэклама супраць аўтааварый

Героі відэа — двое аўтамабілістаў, адзін з якіх выязджае з другараднай дарогі, не пераканаўшыся папярэдне ў адсутнасці перашкод. У гэты час па галоўнай дарозе са значным перавышэннем хуткасці імчыцца другое аўто. За секунду да аварыі ўсё вакол замірае. Кіроўцы выходзяць на дарогу, адзін з іх просіць іншага скінуць хуткасць. Іншы паказвае яму на небяспечны выезд з другараднай дарогі.



Час "стоп-кадра" заканчваецца і аўтамабілі сутыкаюцца. Слоган рэкламы: "Іншыя людзі памыляюцца. Зменшы хуткасць".



Паводле афіцыйных дадзеных, у мінулым годзе на дарогах Новай Зеландыі, насельніцтва якой складае 4 млн 443 тысячы чалавек, загінулі 83 чалавекі. Адзначым, што ў Беларусі за 10 месяцаў 2013 года ў аўтааварыях загінулі 688 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі