Новы канцлер Германіі назваў Лукашэнку нелегітымным дыктатарам

Олаф Шольц / spiegel.de
Олаф Шольц / spiegel.de

Новы канцлер Германіі Олаф Шольц назваў Аляксандра Лукашэнку дыктатарам, у якога няма легітымнай падтрымкі сярод насельніцтва Беларусі. Шольц напярэдадні правёў нараду з прэм'ер-міністрамі федэральных зямель Германіі. Пра Лукашэнку ён загаварыў у кантэксце міграцыйнага крызісу.

"Цалкам зразумела, што дыктатар у Беларусі, а інакш яго назваць нельга, не мае легітымнасці з боку ўласнага насельніцтва і паспрабаваў з дапамогай уцекачоў аказаць ціск", прыводзіць словы Шольца агенцтва ТАСС.

Канцлер Германіі таксама адзначыў, што прыток мігрантаў праз Беларусь зараз "па большай частцы спынены". Гэта адбылося дзякуючы жорсткай пазіцыі ЕС і Германія, а таксама працы з краінамі, адкуль адпраўляліся авіярэйсы ў Беларусь. У выніку прыток мігрантаў "пайшоў на змяншэнне", адзначыў Шольц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі