Новы радыёлакацыйны комплекс, атрыманы з РФ, размясцілі каля мяжы з Літвой
Комплекс здольны выяўляць "сучасныя сродкі паветранага нападу"
Новы радыёлакацыйны комплекс "Сопка-2", атрыманы Беларуссю з Расіі, размясцілі каля мяжы з Літвой — у Лідзе, піша тг-канал "Беларускі Гаюн". Ён збірае інфармацыю "для сістэм кіравання паветраным рухам і кантролю паветранай прасторы", вымярае далёкасць і вышыню паветраных аб'ектаў, вызначае іх дзяржаўную прыналежнасць, здольны выяўляць "сучасныя сродкі паветранага нападу".
Пра тое, што "Сопка-2" паступіла ў адно з падраздзяленняў 8-й радыётэхнічнай брыгады, Мінабароны РБ паведаміла ў сераду. З гэтай нагоды была зладжаная ўрачыстая цырымонія. Але дзе яна адбылася, было невядома. Па даных "Беларускага Гаюна", комплекс атрымаў 2-гі радыётэхнічны цэнтр 2285-га асобнага радыётэхнічнага батальёна. Пры гэтым прапаганда паведамляла, што "Сопка-2" з'явілася ў Лідзе яшчэ ў 2023 годзе. А ў 2020-м першы такі расійскі комплекс разгарнулі ў Баранавічах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.