Новы раман Віктара Марціновіча з'явіцца ў продажы праз два тыдні

Новы раман Віктара Марціновіча з'явіцца ў продажы праз два тыдні

Новы раман Віктара Марціновіча "Ноч" пайшоў у друк і неўзабаве з'явіцца ў продажы. Пра гэта сам пісьменнік паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

"Кніжка ідзе ў друк, прыкладна праз 2 тыдні з’явіцца ў крамах Белкнігі і на @knihi.by", — напісаў аўтар.

Марціновіч дэбютаваў раманам "Параноя" ў 2009 годзе, які адразу прынёс яму вядомасць. Гэты раман быў напісаны па-руску. А ўжо наступны раман "Сцюдзёны вырай" пісьменнік ствараў па-беларуску. Таксама яго аўтарству належаць раманы "Сфагнум", "Мова", "Возера радасці". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі