Новым кіраўніком "Паспалітага рушэння" стаў Сяргей Бульба

Сяргей Бульба

Сяргей Бульба / facebook.com/siarhiej.bulba

Новым кіраўніком "Паспалітага рушэння" 17 чэрвеня стаў Сяргей Бульба, палітычны актывіст, заснавальнік “Белага легіёна”. Як паведамляе арганізацыя, у ёй пачаліся рэформы "з кіруючага складу".

Пра тое, што беларусы ствараюць у замежжы грамадскую арганізацыю "Паспалітае рушэнне", стала вядома ў пачатку восені 2022 года. Неўзабаве патрыятычна-спартыўную арганізацыю прызналі ў Беларусі "экстрэмісцкім фармаваннем".

Як паведамляе "Белсат", цяпер плануецца рэфармаванне арганізацыі ў "глабальны праект". "Нам трэба не толькі мілітарная структура, а менавіта дзяржаватворчая структура,цытуе словы Бульбы тэлеканал. — Я бяру за прыклад свой досвед з “Белым легіёнам”, дзе мы не імкнуліся распавядаць нейкую ідэалогію... Мы разумелі, што мы гадуем захавальнікаў дзяржавы. Надпалітычных... То бок я бачу пашырэнне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі