Новым міністрам сельскай гаспадаркі стаў чалавек з "прыстойным жыццёвым шляхам"
Сяргей Барташ / sb.by
Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага міністра сельскай гаспадаркі. Ім стаў Сяргей Барташ, які да сённяшняга дня быў памочнікам Лукашэнкі па Гомельскай вобласці.
Ён быў прызначаны на гэтую пасаду ў кастрычніку 2022-га, а перад тым быў старшынёй Бярозаўскага райвыканкама.
Паводле інфармацыі БЕЛТА, Лукашэнка так патлумачыў свой выбар новага міністра: "З некалькіх кандыдатур, якія мне прапанаваныя тыдзень таму, я выбіраю вас. Таму што ў вас прыстойны жыццёвы шлях. Вельмі важна, каб міністр абавязкова папрацаваў і кіраўніком сельскагаспадарчага прадпрыемства".
Папярэдні міністр сельскай гаспадаркі Ігар Брыло два тыдні таму быў зняты з сваёй пасады і прызначаны памочнікам Лукашэнкі ў Віцебскую вобласць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.