Новым прадстаўніком "Паспалітага рушэння" стаў Сяржук Бяспалаў

Сяржук Бяспалаў / кадр з відэа "Паспалітага рушэння"

Сяржук Бяспалаў / кадр з відэа "Паспалітага рушэння" / кадр з відэа "Паспалітага рушэння"

Прадстаўніком і кіраўніком грамадзянскага штабу "Паспалітага рушэння" прызначаны Сяржук Бяспалаў, паведамляецца ў тг-канале арганізацыі.

Ён змяніў на гэтай пасадзе Сержука Кедышку. 6 верасня ў эфіры Еўрарадыё Кедышка паведаміў, што пакідае пасаду.

Бяспалаў распавёў што ў арганізацыі адбыліся рэформы. Частка ўдзельнікаў была нязгодная з імі, таму пакінула арганізацыю.

Разам з тым ён паведаміў, што бліжэйшым часам да арганізацыі далучацца тры новыя харугвы.

Таксама Бяспалаў заявіў, што ў "Паспалітым рушэнні" нарэшце сфармаваныя разведка і контрразведка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі