Сілавы сцэнар: ці абароніць Кубракоў Лукашэнку ад каліноўцаў — эфір
Сяржук Кедышка / Еўрарадыё
Разуменне, што рэжым не абрынецца сам пад цяжарам пакутаў сумлення, прыйшло не адразу. Але яно прыйшло. Як і разуменне таго, што ў дэмакратычных сіл мусіць быць свой сілавы складнік. Магчыма, не для таго, каб з дапамогай зброі забраць уладу ў рэжыму, але каб мець дадатковы аргумент, калі ён спатрэбіцца. І такі сілавы складнік пачаў фармавацца. Гэта і беларускія добраахвотнікі ва Украіне, і “харугвы” з “Паспалітым рушэннем” у краінах ЕС, і план “Перамога”…
Што сёння адбываецца з “Паспалітым рушэннем” і ці жыццяздольная гэтая ініцыятыва? Як адрэагавалі беларусы замежжа на прапанову падтрымаць гэты рух фінансава і ці прыходзяць на трэніроўкі новыя людзі? Ці гатвыя беларусы да сілавога сцэнару, каб вярнуць сабе краіну, і чаму так нервуецца Кубракоў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік спартыўна-патрыятычнай абарончай арганізацыі “Паспалітае рушэнне” Сяржук Кедышка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.